Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэрлінскі палігон — рарытэт халоднай вайны. Новы фільм Белсату


Тэлеканал Белсат прэзэнтуе дакумэнтальны фільм Ірыны Волах, прысьвечаны «Мэрлінскаму палігону».

Hа ўсходнім Палесьсі на мяжы з Украінай раскінуўся вялізны абшар, на якім няма аніводнага населенага пункту. У 1961-1962 гады тут быў створаны авіяцыйны палігон для краін—удзельніц былой Варшаўскай дамовы. Жыхары вёскі Храпунь, якая існавала з 1451 года, вёсак Колкі, Вільля, Хінічаў, Рубрын, Мэрлінскіх хутароў былі выселеныя. Мэрлінскі палігон быў закрыты ў 1993 годзе.

Раны гэтай шматпакутнай зямлі паступова загойваюцца, зарастаюць варонкі і падымаецца малады лес. Людзі з памежных беларускіх і ўкраінскіх вёсак штогод імкнуцца на балоты Мэрлінскага палігону па журавіны. Шмат для каго гэты шлях — вяртаньне ў мінулае, кранальная сустрэча з роднымі мясцінамі, магчымасьць наведаць могілкі, дзе пахаваныя дзяды і бацькі.

Героі фільму распавядаюць невядомыя факты аб гісторыі выселеных вёсак і стварэньні палігону, разам з аўтарамі разважаюць аб будучыні гэтай зямлі: ці вернуцца сюды людзі, ці зноў тут будуць гучаць выбухі вайны?

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG