Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За суткі баевікі 5 разоў абстралялі пазыцыі сілаў АТА ў Луганскай вобласьці


На працягу мінулых сутак у зоне правядзеньня антытэрарыстычнай апэрацыі на ўсходзе Ўкраіны раненьне атрымаў адзін украінскі вайсковец, ахвяраў няма, заявіў на брыфінгу ў нядзелю ў Кіеве сьпікер АТА Андрэй Лысенка.

У Луганскай вобласьці з 07.00 14 сакавіка па 07.00 15 сакавіка было зафіксавана 5 абстрэлаў пазыцый сілаў антытэрарыстычнай апэрацыі і мірных населеных пунктаў з боку незаконных узброеных фармаваньняў.

«Двойчы са стралковай зброі абстрэльвалі нашы пазыцыі з напрамку Вясёлая Гара, тры абстрэлы прагучалі з напрамку Адважнае, і адзін — з напрамку Чырвоны Ліман», — гаворыцца ў паведамленьні, апублікаваным на афіцыйнай старонцы прэс-цэнтру АТА ў сацыяльнай сетцы Facebook у нядзелю.

Акрамя таго, каля 18.30 у суботу ў раёне сяла Чмыроўка быў зафіксаваны пралёт варожага бесьпілётнага лятальнага апарату, адзначаецца ў паведамленьні.

У нядзелю ў 10.50 незаконныя ўзброеныя фармаваньні ажыцьцявілі «правакацыйны абстрэл» сваіх пазыцыяў у раёне сяла Саханка Данецкай вобласьці «з мэтай абвінаваціць сілы АТА ў парушэньні рэжыму спыненьня агню і адводу цяжкага ўзбраеньня ад лініі разьмежаваньня на пэўныя адлегласьці». Страляніна вялася з 120-мілімэтровага мінамёта.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG