Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Найбольш забруджаны раён Менску — Партызанскі, самы чысты — Савецкі


У сталіцы Беларусі найбольшая ўдзельная вага выкідаў забруджвальных рэчываў ад стацыянарных крыніц у агульным аб’ёме выкідаў у 2014 годзе прыпаў на прадпрыемствы і арганізацыі Партызанскага раёну — 7,8 тысяч тон (33,2%).

Такія дадзеныя публікуе Галоўнае статыстычнае ўпраўленьне сталіцы.

У лідэрах па ўзроўні забруджваньняў таксама Заводзкі і Фрунзэнскі раёны — 7,1 тысяч тон (30,4%) і 5,7 тысяч тон (24,2%) адпаведна.

Крыху лепшая экалягічная абстаноўка ў Кастрычніцкім, Першамайскім Маскоўскім і Цэнтральным раёнах. Самым чыстым у мінулым годзе быў Савецкі раён горада — 0,1 тысяча тон выкідаў (0,5%).

XS
SM
MD
LG