Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Армэніі пагадзіўся на парлямэнцкую форму кіраваньня


Серж Саргсян

Серж Саргсян

Прэзыдэнт Армэніі Серж Саргсян у суботу, 14 сакавіка, ухваліў канцэпцыю канстытуцыйнай рэформы, якая прадугледжвае пераход да парлямэнцкай сыстэмы кіраваньня ад цяперашняй прэзыдэнцкай. Цяпер ў Армэніі пачынаецца распрацоўка тэксту новай Канстытуцыі.

Саргсян не назваў тэрмінаў. На яго думку, Канстытуцыя павінна быць зацьверджаная на рэфэрэндуме.

Зараз у Армэніі дзейнічае Канстытуцыя, прынятая ў рэдакцыі 1995 году. Яе ўхвалілі на рэфэрэндуме ў лістападзе 2005 году. Цяперашняя Канстытуцыя Армэніі прадугледжвае, што кіраўніком дзяржавы зьяўляецца прэзыдэнт, які абіраецца на пяць гадоў прамым і ўсеагульным галасаваньнем. Чарговыя прэзыдэнцкія выбары ў Армэніі павінны адбыцца ў 2018 годзе.

XS
SM
MD
LG