Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пазаплянавы «гуманітарны канвой» з Расеі перасёк украінскую мяжу


Пазаплянавая калёна з «гуманітарнай дапамогай» ад МНС Расіі перасекла ўкраінскую мяжу.

Пра гэта паведамляе агенцтва ТАСС са спасылкай на словы намесьніка кіраўніка цэнтру кіраваньня крызіснымі сытуацыямі МНС Расеі Алега Воранава. Як гаворыцца ў паведамленьні, калёна вязе «дапамогу для правядзеньня пасяўной кампаніі на Данбасе».

«На двух памежных пунктах пропуску Данецк і Мацьвееў Курган ва ўстаноўленым парадку завяршылася мытнае афармленьне грузаў. Усе аўтамабілі перасеклі мяжу. Частка зь іх адправілася ў Данецк, частка — у Луганск», - паведаміў Воранаў.

Расея ўжо накіравала ва Ўкраіну васямнаццаць «гуманітарных канвояў», апошні зайшоў на тэрыторыю Ўкраіну 7 сакавіка без узгадненьня з украінскім бокам. МНС Расеі тады заявіў, што «пазачарговая калёна з гуманітарнай дапамогай» прызначана для дапамогі сем’ям і сваякам загінулых і пацярпелых шахтароў на шахце імя Засядзька.

Ні прадстаўнікі Міжнароднага камітэту Чырвонага Крыжа, ні ўкраінскія памежнікі ня маюць магчымасьці агледзець грузы «гуманітарных канвояў» Расеі.

Украіна адзначае, што Расея ўвядзеньнем такіх «гуманітарных канвояў» зь невядомымі грузамі бяз згоды і дазволу ўкраінскага боку груба парушае ўкраінскае і міжнароднае заканадаўства.

У канцы студзеня прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка назваў такія «канвоі» «квазідапамогай». На яго думку, грузы, якія «незаконна перапраўляе на Данбас агрэсар», складаюцца з гаручага для танкаў і зброі для баевікоў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG