Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве памёр пісьменьнік Валянцін Распуцін


Уладзімір Пуцін і Валянцін Распуцін

Уладзімір Пуцін і Валянцін Распуцін

У Маскве ў суботу памёр пісьменьнік Валянцін Распуцін. Пра гэта паведамляюць СМІ са спасылкай на яго родных і Саюз пісьменьнікаў. Распуцін памёр напярэдадні свайго 78-годзьдзя. 12 сакавіка пісьменьнік трапіў у шпіталь у цяжкім стане, дзе ён упаў у кому, зь якой ня выйшаў да самай сьмерці.

Валянцін Распуцін нарадзіўся 15 сакавіка 1937 г. у вёсцы Аталанка Іркуцкай вобласьці ў сялянскай сям’і. Скончыў гісторыка-філялягічны факультэт Іркуцкага ўнівэрсытэту. У 1967 годзе ўступіў у Саюз пісьменьнікаў СССР.

Сярод твораў Распуціна — аповесьці «Жыві і памятай», «Разьвітаньне з Мацёрай», «Пажар», «Апошні тэрмін».

Валянцін Распуцін — ляўрэат дзяржаўнай прэміі СССР, дзяржаўнай прэміі Расеі за выдатныя дасягненьні ў галіне гуманітарнай дзейнасьці 2012 года, прэмій імя Талстога, Аляксандра Салжаніцына, Дастаеўскага і іншых. Ён лічыцца адным з заснавальнікаў і галоўным прадстаўніком савецкай вясковай прозы.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG