Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На тэрыторыі Данецкага аэрапорта працягваюць знаходзіць парэшткі ўкраінскіх салдатаў


Місія АБСЭ на ўсходзе Ўкраіны паведаміла, што пад руінамі будынка Данецкага аэрапорта працягваюць знаходзіць парэшткі целаў украінскіх салдатаў. Пра гэта гаворыцца ў справаздачы місіі па 13 сакавіка, якая была апублікаваная ў суботу. Замежныя экспэрты назіралі за прыбыцьцём супрацоўнікаў «службаў» па надзвычайных сытуацыях самаабвешчанай ДНР.

Паводле прадстаўнікоў ДНР, прывезеныя імі на месца баёў 20 палонных украінскіх салдатаў павінны былі шукаць рэшткі загінулых вайскоўцаў.

Спэцыялісты місіі назіраньня АБСЭ прысутнічалі пры папярэдняй ідэнтыфікацыі загінулых і перадачы іх асабістых рэчаў прадстаўнікам Міжнароднага камітэту Чырвонага Крыжа на тэрыторыі аэрапорта. Пра гэта паведаміла ўкраінскае агенцтва УНІАН.

Украінскі бок прызнаў 22 студзеня, што страціў кантроль за тэрыторыяй Данецкага аэрапорта. Зь лютага па пачатак сакавіка, па наяўных зьвестках, пры разборы завалаў сэпаратыстамі былі знойдзеныя целы больш за трыста вайскоўцаў.

XS
SM
MD
LG