Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманы другі падазраваны па справе аб пажары ў Казані


Затрыманы яшчэ адзін супрацоўнік фірмы-арандатара згарэлага ў Казані гандлёвага цэнтра. Ахвярамі пажару сталі 17 чалавек.

У Татарстане сьледзтва затрымала другога падазраванага па справе аб пажары ў гандлёвым цэнтры «Адмірал» у Казані.

Як паведамілі ў рэгіянальным упраўленьні Сьледчага камітэту, затрыманы Мікалай Каекін — намесьнік генэральнага дырэктара па тэхніцы бясьпекі фірмы, якая зьяўлялася арандатарам згарэлага будынку. Сьледзтва мае намер хадайнічаць аб арышце Каекіна.

Днём раней, у пятніцу, стала вядома пра арышт на два месяцы, да 11 траўня, дырэктара фірмы Гусейна Гахраманава.

Паводле апошніх дадзеных, у выніку пажару, які адбыўся 11 сакавіка, загінулі 17 чалавек, яшчэ прыкладна столькі ж могуць знаходзіцца пад заваламі. Дзясяткі людзей пацярпелі. У суботу ў Татарстане — жалоба па ахвярах трагедыі.

Па факце пажару распачалі справу па артыкуле аб парушэньні правілаў бясьпекі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG