Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Да Надзеі Саўчанка пусьцілі ўкраінскіх лекараў


У судзе 4 сакавіка 2015.

У судзе 4 сакавіка 2015.

Адвакат Марк Фейгін напісаў у Твітэры, што ўкраінскія лекары наведалі Саўчанку.

Украінскія лекары атрымалі допуск да Надзеі Саўчанкі, якую трымаюць у маскоўскім СІЗА. Пра гэта ў «Твітэры» паведаміў яе адвакат Марк Фейгін.

Гэтую інфармацыю пацьвердзіў міністар замежных справаў Украіны Павал Клімкін. «Дзякуючы сумесным намаганьням — ад Парашэнкі да нашага консула — украінскія лекары ўжо з Надзеяй», — напісаў ён у «Твітэры».

Напярэдадні прэсавая служба Дзяржаўнай управы справамі Ўкраіны паведаміла, што да Саўчанкі не пускаюць ўкраінскіх мэдыкаў. Абарона ўкраінскай лётчыцы ў сувязі з гэтым заявіла аб намеры зьвярнуцца ў расейскую Генпракуратуру са скаргай на дзеяньні Службы выкананьня пакараньняў, якая не дапусьцілі да Саўчанкі ўкраінскіх лекараў. Крыніца, знаёмая з сытуацыяй, распавяла «Інтэрфаксу», што лекары не былі дапушчаныя да Саўчанкі, паколькі ня мелі на гэта прававых падставаў, а менавіта дакумэнтаў, аформленых у МЗС Расеі.

У сераду Надзея Саўчанка, якая трымала на працягу 80 дзён галадоўку, заявіла, што адновіць акцыю пратэсту, калі да канца тыдня да яе не дапусьцяць украінскіх лекараў. Ўкраінскую лётчыцу абвінавачваюць у датычнасьці да гібелі двух расейскіх журналістаў у Данбасе. Абвінавачваньні яна адхіляе.

XS
SM
MD
LG