Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саўка ды Грышка: Будзе ў Расеі музэй Гітлера


Героі Лявона Вольскага Саўка ды Грышка абмяркоўваюць тое, што ў Цьвярской вобласьці плянуюць адчыніць музэй Сталіна.

Саўка:
Сталін — бясьсьмерцен! Он выйграў вайну
І вазрадзіў ізь пепла страну.
Он так многа зьдзелаў для рускіх людзей,
Што хочуць яны яму зьдзелаць музей.

Рэфрэн (разам):
Будзе ў Расеі музэй Сталіна.
Сталіна, Сталіна.
Будзе ў Расеі музэй Сталіна,
Сталіна-на-на-на-на.

Грышка:
Сталін — тыран! Ён людзей забіваў
Ці накіроўваў на лесапавал.
Тое, што зробяць тырану музэй
Гаворыць пра розум рускіх людзей.

Рэфрэн.

Грышка:
А Гітлер — таксама тыран-людажэр.
Ён запаліў міжнародны пажар.
Але маю я для цябе навіну:
Бязь Гітлера Сталін ня выйграў бы вайну.

Саўка:
Ты што эта, Грыша імееш ввіду? А!

Рэфрэн 2 (разам):
Будзе ў Расеі музэй Гітлера.
Гітлера, Гітлера.
Будзе ў Расеі музэй Гітлера,
Гітлера-ра-ра-ра-ра.

XS
SM
MD
LG