Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Швэйцарскія СМІ: Кабаева нарадзіла сына ад Пуціна ў нашай краіне


Аліна Кабаева пасьля атрыманьня ўзнагароды ад Ўладзіміра Пуціна ў Маскве 1 сьнежня 2005 году.
Аліна Кабаева пасьля атрыманьня ўзнагароды ад Ўладзіміра Пуціна ў Маскве 1 сьнежня 2005 году.

Некаторыя мэдыі Швэйцарыі тлумачаць гэтым адсутнасьць расейскага прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна на публіцы ў апошнія дні.

Паводле зьвестак італьянамоўнага тэлебачаньня RSI, Аліна Кабаева абрала для народзінаў клініку Сьвятой Ганны ў кантоне Тычына на поўдні Швэйцарыі. Тут нібыта зарэзэрвавалі дзьве палаты – для самой расейскай гімнасткі і асобную для целаахоўнікаў. Гэтыя палаты былі занятыя цягам некалькіх дзён з пачатку тыдня, але цяпер ужо вольныя.

Тэлебачаньне таксама адзначае, што «гэтая гісторыя тлумачыць адсутнасьць расейскага прэзыдэнта на публіцы, які меў «напружаны графік» цягам тыдня».

Швэйцарскі нямецкамоўны таблоід Blick паведамляе, што гэтую клініку мог параіць былы прэм'ер Італіі Сыльвіё Бэрлюсконі – нібыта ў гэтай жа клініцы ў 2009 годзе знаходзілася дачка палітыка Барбара. Выданьне спаслалася на мясцовую жыхарку і на чуткі, якія зьявіліся ў горадзе. Таксама ў гэтай клініцы нібыта нараджалі многія багатыя расейкі. Сайт клінікі мае таксама расейскамоўную вэрсію.

Пазьней прэсавы сакратар Пуціна абверг інфармацыю аб бацькоўстве расейскага прэзыдэнта. «Інфармацыя аб нараджэньні дзіцяці ў Уладзімера Пуціна не адпавядае рэчаіснасьці», — сказаў Дзьмітрый Пяскоў выданьню Forbes у адказ на просьбу пракамэнтаваць адпаведныя паведамленьні ў замежных СМІ.

Летась у Крамлі пацьвердзілі, што Пуцін афіцыйна разьвёўся са сваёй жонкай Людмілай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG