Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Заўтра была...


Аляксей Саўрасаў, «Зімовы пэйзаж. Адліга»
Аляксей Саўрасаў, «Зімовы пэйзаж. Адліга»

Адрэдагавала кнігу «Заўтра была адліга», дамову і паведамленьне на ганарар аформіла ў самы мароз, бугальтэрыя падпісала, аўтар падпісаў і начальства подпіс зь пячаткаю паставіла, і ўжо іншымі кнігамі занялася я. І раптам надышла адліга, адчыніліся дзьверы кабінэту, і мне на стол бугальтарка паклала дакумэнт. Гляджу, а ўсё аформлена на кнігу «Заўтра была вайна». Зашмаравала карэктарам, напісала замест вайны — адліга. А вайна ўсё адно праступае, бо цяжка прыбраць вайну звычайным карэктарам. Бугальтэрыя паведаміла, што ўсё добра, а ў мяне цяпер увесь час праз адлігу праступае вайна, і на паперы, і на менскіх вуліцах, дзе людзі заўжды ў стане «заўтра была...».

Аксана Спрынчан

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG