Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Макей: Ватыкан для Беларусі — асаблівы партнэр


Уладзімер Макей

Уладзімер Макей

«Паміж Беларуссю і Ватыканам склаліся асаблівыя адносіны ўзаемаразуменьня і даверу», — заявіў міністар замежных спраў Уладзімер Макей на сустрэчы з дзяржсакратаром Ватыкана П’етра Паралінам.

Спадар Макей падкрэсьліў, што ў Беларусі надаюць вялікае значэнне візыту Параліна і разглядаюць яго прыезд як сьведчаньне гатоўнасьці Сьвятога пасаду да далейшага развіцьця адносін. «Ватыкан для нас — гэта асаблівы партнэр у міжнародных адносінах. Падыходы Ватыкану да сучасных праблемах блізкія і зразумелыя беларускаму народу», — сказаў Макей. Ён дадаў, што ў Менску цэняць «аб’ектыўную, канструктыўную і ўзважаную пазыцыю ў дачыненьні да Беларусі». «І цэнім той факт, што Ватыкан заўсёды выступаў за развіцьцё адносін з Беларусьсю, — заявіў Макей. — Ваш візыт разглядаем як знакавую падзею, спадзяемся, што ён надасьць імпульс для далейшага развіцьця адносінаў». У сваю чаргу Паралін адзначыў, што гэты візыт дазволіць яму лепш пазнаёміцца з Беларуссю і яе народам: «Гэта магчымасць перадаць усім — і органам дзяржаўнай улады, і народу — словы блізкасьці святога айца. Вы справядліва адзначылі адкрытасьць, разуменьне і гатоўнасьць да супрацоўніцтва, якімі адзначаецца падыход Сьвятога пасаду да пабудовы адносін. Мой візыт адбываецца як раз у гэтым ключы Сьвятога пасаду да разьвіцьця адносін з усімі гульцамі на дыпламятычнай арэне. Для нас дыпляматыя, па-сутнасці, азначае дыялёг», паведамляе БелаПАН.

П’етра Паралін, дзяржаўны сакратар Сьвятога пасаду, прыбыў у Менск увечары 12 сакавіка. Афіцыйны візыт кардынала ажыцьцяўляецца на запрашэньні беларускіх уладаў і будзе доўжыцца па 15 сакавіка. У ягоным пляне сярод іншага — сустрэча з Аляксандрам Лукашэнкам.

XS
SM
MD
LG