Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Літве былы супрацоўнік КДБ СССР атрымаў турэмны тэрмін


Шэсьце ў Вільні на Дзень нзалежнасьці Літвы 11 сакавіка 2015 году

Шэсьце ў Вільні на Дзень нзалежнасьці Літвы 11 сакавіка 2015 году

Ковенскі акруговы суд прызнаў 84-гадовага Станіславаса Дрэлінгаса вінаватым у дачыненьні да генацыду і асудзіў яго да пяці гадоў пазбаўленьня волі.

Як паведамляе «Інтэрфакс», суд палічыў Дрэлінгаса датычным да апэрацыі па затрыманьні камандзіра літоўскіх партызан Адольфаса Раманаўскаса-Ванагаса ў 1956 годзе.

Затрыманы быў зьмешчаны ў турму КДБ у Вільні, дзе на працягу года падвяргаўся жорсткаму фізычнаму і псыхалягічнаму катаваньню, а потым быў расстраляны.

Літоўскія партызаны з 1940 году змагаліся з савецкай уладай за аднаўленьне незалежнасьці Літвы. У гады сталінскага рэжыму загінулі больш за 20 тысяч партызан, іх сямейнікаў і прыхільнікаў.

XS
SM
MD
LG