Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 13 сакавіка: сваё 50-годзьдзе сьвяткуе мовазнаўца Юрась Пацюпа; у Берасьці выступіць Trubetskoy


Іўе, аўтар: Міхаіл Кулеш
Іўе, аўтар: Міхаіл Кулеш

Падзеі і даты новага дня.

Фота:

Новае фота кожны дзень, увесь год. Загружайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015 альбо на пошту radiosvaboda@gmail.com. Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 16 на 9. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.

Афіша:

У Пружанскай цэнтральнай раённай бібліятэцы (Пружаны, вул. Савецкая, 30) адбудзецца сустрэча зь беларускім бардам Алесем Камоцкім. Сустрэча будзе прысьвечаная памяці народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна. Пачатак а 14.30.

У Гомелі ў выставачнай залі Карціннай галерэі Гаўрылы Вашчанкі (пр. Леніна, 43) распачнецца выстава «Дыялёг эпох. Інтэрпрэтацыі». Удзельнікі праекту — вядомыя сучасныя беларускія мастакі і скульптары, якія выкарыстоўваюць у сваіх творах прынцып цытаваньня вобразаў клясычнага і постклясычнага мастацтва. Пачатак а 16-й гадзіне.

У Менску ў Таварыстве беларускай мовы (вул. Румянцава, 13) прэзэнтуюць паштоўкі «Vilnius — Вільня. Сталіца Літвы ў гісторыі Беларусі. Шпацыр па горадзе зь Віктарам Корбутам». Пачатак а 18-й гадзіне.

У Берасьці ў клюбе «Сфэра» (вул. Суворава, 108) выступіць гурт «Trubetskoy» з праграмай «Гіты Ляпісаў і новыя песьні». Пачатак а 19-й гадзіне.

У менскім бары «ДК» (вул. Талбухіна, 4) музыка Андрэй Сянкевіч прэзэнтуе свой альбом «Летуценьнікі шэрых вуліц». Пачатак а 20-й гадзіне.

У Віцебску ў бітлз-клюбе «Чердачок» (вул. Кастрычніцкая, д. 12) выступіць рок-гурт N.R.M., які сьвяткуе сваё дваццацігодзьдзе. Пачатак а 21-й гадзіне.

У Празе ў Take Your Time Cafe (вул. Legerova, 76) выступіць з канцэртам музыка Алесь Ясінскі. Уваход вольны. Пачатак а 19-й гадзіне.

Гэты дзень у гісторыі:

1938 — расейская мова уведзеная як абавязковы прадмет для вывучэньня ва ўсіх школах СССР.

1989 — была вынайдзеная сусьветная павуціна (World Wide Web, WWW), больш вядомая як інтэрнэт. Вынаходнікам Інтэрнэту лічыцца ангельскі навуковец Цім Бэрнэрс-Лі і яго калегі, якія працавалі ў Эўрапейскай радзе па ядзерных дасьледаваньнях. Яны перадалі кіраўніцтву Рады дакумэнт, азагалоўлены «Інфармацыйны мэнэджмэнт: некаторыя прапановы», у якім былі закладзеныя асноўныя прынцыпы WWW.

1992 — Беларусь усталявала дыпляматычныя дачыненьні зь Нямеччынай.

2007 — у Менску адкрылася пасольства Вэнэсуэлы.

2013 —у Ватыкане абраны 266-ы Папа ў гісторыі — Францішак.

Гэты дзень у памяці:

1615 — нарадзіўся Інакенцій XII, Папа Рымскі

1881- расейскі імпэратар Аляксандр II быў сьмяротна паранены ў Пецярбургу бомбай, якую кінуў нарадаволец, ураджэнец Беларусі Ігнат Грынявіцкі.

1920 — у Вільні памёр Андрэй Сьнітка беларускі археоляг, этнограф, краязнавец.

1934 — нарадзілася Аўгіньня Кавалюк, беларуская паэтка.

1965 — нарадзіўся Юрась Пацюпа, беларускі мовазнавец, паэт, празаік, крытык.

Цытата:

«Мудрэйшы за мяне чалавек сказаў: «Забаўна, як хутка людзі падхопліваюць што-небудзь у Інтэрнэце, але яшчэ больш забаўна, як яны хутка забываюць гэта».

Цім Бэрнэрс-Лі, вынаходнік Інтэрнэту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG