Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр Тэры Прачэт


Сёньня на 67-м годзе жыцьця памёр папулярны ангельскі пісьменьнік Тэры Прачэт, які выдаў больш за 70 кнігаў.

Тэры Прачэт вядомы перш за ўсё як аўтар сатырычнага цыклу фэнтэзі «Пляскаты сьвет» (Discworld). У 1990-х ён быў адным з найбольш пасьпяховых пісьменьнікаў у Вялікабрытаніі з камэрцыйнага гледзішча. Ягоныя кнігі былі перакладзеныя на амаль 40 моваў сьвету і прадаліся агульным накладам 70 мільёнаў асобнікаў.

У сьнежні 2007 году пісьменьнік заявіў, што ён пакутуе ад раньняй формы хваробы Альцгаймэра. Тым ня менш ён працягваў працаваць і сваю апошнюю кнігу закончыў летам 2014 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG