Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яшчэ адзін ператрус у Магілёве. Цяпер у праваабаронцаў


Барыс Бухель

Барыс Бухель

У прыватнай кватэры, якую арандуюць магілёўскія праваабаронцы, міліцыя праводзіць ператрус.

Адзін з праваабаронцаў, Барыс Бухель, знаходзіцца ў гэтай кватэры. Ён паведаміў, што нагодай для ператрусу сталася крымінальная справа супраць Ігара Барысава, паводле якой ператрус праводзіўся сёньня раніцай у кватэры журналіста.

На Ігара Барысава напісаў скаргу ў міліцыю кіраўнік акцыянэрнага таварыства «Стужка», зьвінаваціўшы яго ў паклёпе. У праваабаронцаў Ігар Барысаў часам карыстаўся кампутарам.

Міліцыянты ўжо канфіскавалі тры кампутары, мадэм і нататнікі Ігара Барысава, які рэдагуе сайт «Наш Магілёў».

Крымінальную справу супраць журналіста завялі паводле артыкула 188 Крымінальнага кодэксу за «паклёп у публічным выступе або ў сродках масавай інфармацыі».

У праваахоўных органаў ёсьць прэтэнзіі да аднаго з матэрыялаў, якія публікаваліся на сайце «Наш Магілёў», — пра тое, што генэральны дырэктар магілёўскага прадпрыемства «Стужка» нібыта моцна прайграўся ў казіно.

XS
SM
MD
LG