Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ператрус у незалежнага журналіста ў Магілёве


 Ігар Барысаў

Ігар Барысаў

У кватэры магілёўскага журналіста Ігара Барысава ў гэтыя хвіліны праходзіць ператрус.

Пра гэта Свабодзе паведаміў мясцовы праваабаронца Барыс Бухель, спаслаўшыся на паведамленьне жонкі журналіста. На тэлефанаваньні Барысаў не адказвае.

Ігар Барысаў рэдагуе сайт “Наш Магілёў”. Раней з падобнага роду перасьледам журналіст не сутыкаўся.

Падставай для ператрусу нібыта стала крымінальная справа паводле артыку 188 Крымінальнага кодэксуза "паклёп у публічным выступе, або ў сродках масавай інфармацыі", якую завялі супраць журналіста.

На гэты момант вядома, што ў праваахоўных органаў ёсьць прэтэнзіі да аднаго з матэрыялаў, якія публікаваліся на сайце «Наш Магілёў», аб тым, што гэнеральны дырэктар магілёўскага прадпрыемства «Стужка» нібыта моцна прайграўся ў казіно.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG