Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцэ-прэзыдэнт ЗША абмеркаваў з Парашэнкам сытуацыю на ўсходзе Ўкраіны


Джо Байдэн
Джо Байдэн

Віцэ-прэзыдэнт ЗША з заклапочанасьцю адзначае парушэньні рэжыму спыненьня агню з боку падтрымоўваных Расеяй сэпаратыстаў.

Віцэ-прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн абмеркаваў з прэзыдэнтам Украіны Пятром Парашэнкам сытуацыю на ўсходзе краіны, дадатковую нелетальную дапамогу ЗША Ўкраіне і новыя санкцыі ў дачыненьні да прарасейскіх сэпаратыстаў і тых, хто іх падтрымлівае. Пра тэлефонную размову двух лідэраў паведаміла прэс-служба Белага дома.

Віцэ-прэзыдэнт ЗША з заклапочанасьцю адзначыў парушэньні рэжыму спыненьня агню з боку падтрымоўваных Расеяй сэпаратыстаў у раёне Данецку і Марыюпаля і іх адмову даць назіральнікам АБСЭ бесьперашкодны доступ на тэрыторыю, якую яны займаюць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG