Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ідэоляга «русского мира» і былога прэм’ера Ўкраіны дадалі да санкцыйнага сьпісу ЗША


 Аляксандар Дугін
Аляксандар Дугін

ЗША пашырылі санкцыйны сьпіс у дачыненьні да грамадзянаў Расеі, у яго дадалі 14 прозьвішчаў і 2 арганізацыі. Ён зьявіўся на афіцыйным сайце міністэрства фінансаў ЗША ў сераду 1 сакавіка.

Агулам у сьпісе 14 прозьвішчаў і 2 арганізацыі. Сярод тых, хто трапіў у санкцыйны спіс — былы прэм’ер-міністар Украіны Мікалай Азараў і філёзаф Аляксандар Дугін. Таксама пад санкцыі трапілі камандзір батальёну «Ўсход» Аляксандар Хадакоўскі і жонка лідэра партыі «Наваросіі» Паўла Губарава Кацярына Губарава.

Пад абмежаваньнямі апынуліся Эўразійскі саюз моладзі і Расейскі нацыянальны камэрцыйны банк.

Раней у новы санкцыйны сьпіс Эўразьвязу ўвайшлі сьпявак Іосіф Кабзон, дэпутат Дзярждумы ад КПРФ Валерый Рашкін і намесьнік міністра абароны Расеі Аркадзь Бахмін. Таксама ў сьпісе апынуліся вайсковыя аддзелы самаабвешчаных Данецкай і Луганскай «народных рэспублік». Пад санкцыі патрапіў і камандзір падразьдзяленьня «Данецкай народнай рэспублікі» Арсен Паўлаў з пазыўным «Матарола».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG