Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея хоча, каб Беларусь прадстаўляла яе ў перамовах аб узбраеньнях у Эўропе


Расея ад сёньня цалкам спыніла свой удзел у Дамове аб звычайных узброеных сілах у Эўропе, якая дзейнічала ад 1992 году.

У апублікаванай на сайце МЗС Расеі заяве Масква папрасіла Беларусь прадстаўляць яе інтарэсы ў Кансультацыйнай групе.

У прэсавай службе МЗС Беларусі пакуль ня маюць камэнтару з гэтай нагоды, але абяцаюць выказацца пасьля 12 гадзінаў.

Учора МЗС Расеі заявіла, што Масква прыпыняе ўдзел у пасяджэньнях Сумеснай кансультатыўнай групы па Дамове аб звычайных узброеных сілах у Эўропе, перакрываючы тым самым апошні канал удзелу ў пагадненьні, заключаным у 1990 годзе.

«Такім чынам, абвешчанае Расеяй у 2007 годзе прыпыненьне дзеяньня Дамовы аб звычайных узброеных сілах у Эўропе становіцца поўным», — гаворыцца ў заяве, разьмешчанай на афіцыйным сайце зьнешнепалітычнага ведамства РФ.


Учора ў Дзярждэпартамэнце ЗША прэс-сакратарка Джэн Сакі ўстрымалася ад камэнтароў па гэтым пытаньні.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG