Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Назарбаева папрасілі заставацца прэзыдэнтам. Ён пагадзіўся


Нурсултан Назарбаеў
Нурсултан Назарбаеў

Сябры кіроўнай у Казахстане партыі «Нур Атан» просяць прэзыдэнта Нурсултана Назарбаева вылучыць сваю кандыдатуру на датэрміновых выбарах 26 красавіка.

«Мы прапануем афіцыйна вылучыць Нурсултана Назарбаева ў якасьці кандыдата ад „Нур Атан“ і просім яго даць згоду», — сказаў грамадзкі дзеяч Кенжэгалы Саяадыеў на зьезьдзе партыі 11 сакавіка.

74-гадовы Назарбаеў кіруе багатай на нафту цэнтральнаазіяцкай краінай з 1989 году, калі ён быў першым сакратаром Камуністычнай партыі яшчэ савецкага Казахстану.

6 сакавіка Назарбаеў заявіў, што, магчыма, «час мяняць дэкарацыі», але ня выказаўся выразна адносна таго, ці будзе ён прэтэндаваць на новы пяцігадовы тэрмін на пасадзе. Ён таксама адзначыў, што большасьць грамадзянаў хочуць, каб ён застаўся пры ўладзе, «каб захаваць унутраную стабільнасьць у краіне».

Сёньня ж на зьезьдзе «Нур Атан» у Астане Нурсултан Назарбаеў даў сваю згоду зноў балятавацца на пасаду кіраўніка дзяржавы:

«Я прыйшоў сюды і выступаю перад вамі і, напэўна, пагаджуся з вамі аб вылучэньні маёй кандыдатуры з адной толькі мэтай — каб прапанаваць новыя задачы, складаныя задачы, якія перад намі стаяць».

Заходнія краіны ні разу не назвалі выбары ў Казахстане свабоднымі і справядлівымі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG