Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Курс эўра адносна даляра дасягнуў 12-гадовага мінімуму


Курс эўра зноў рэзка зьнізіўся і дасягнуў самога нізкага за 12 гадоў ўзроўню ў параўнаньні з амэрыканскім далярам.

Валюта эўразоны абвалілася да ўзроўню 1.07 даляра. Гэта самы нізкі курс з красавіка 2003 года, тады як у сярэдзіне 2008 года за эўра трэба было плаціць больш 1.60 амэрыканскага даляра.

Курс эўра падае ўжо некалькі тыдняў, што адлюстроўвае слабую эўрапейскую эканоміку і рост амэрыканскай эканомікі. Эўрапейскія інвэстары і афіцыйныя асобы таксама занепакоеныя з нагоды таго, што перамовы аб дапамозе грэцкай эканоміцы могуць апынуцца цяжкімі і не прынесьці вынікаў у бліжэйшыя месяцы.

У мінулым месяцы колькасьць працоўных месцаў у ЗША павялічылася на 295.000. Гэта ўжо дванаццаты запар месяц памяншэньня беспрацоўя. Увогуле колькасьць беспрацоўных зьнізілася да 5.5% працоўнай сілы. Тым часам колькасьць беспрацоўных у краінах эўразоны складае больш за 11%, паведамляе «Голас Амерыкі».

XS
SM
MD
LG