Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінская эканоміка панесла значныя страты ў 2014 годзе ў выніку анэксіі Крыму, канфлікту з прарасейскімі сэпаратыстамі на ўсходзе краіны і амаль поўнага спынення гандлю з Расеяй. Паводле прагнозаў, у 2015 годзе валавы ўнутраны прадукт Украіны скароціцца яшчэ на 5,5%.

На мінулым тыдні ўкраінскія заканадаўцы ўхвалілі жорсткія захады эканоміі, прыняцьце якіх зьяўляецца умовай для прадастаўленьня Ўкраіне пашыранага крэдытаваньня МВФ. Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка 10 сакавіка падпісаў гэтыя законы.

Кіеў спадзяецца ўжо ў гэтым годзе атрымаць да 11 мільярдаў даляраў, каб папоўніць міжнародныя рэзэрвы, якія знаходзяцца на самым нізкім узроўні за больш чым дзесяцігодзьдзе.

Прэзыдэнт Парашэнка ў тэлеінтэрвію 9 сакавіка заклікаў украінскі «глядзець праўдзе ў вочы». «Пакуль ідзе вайна, ня будзе ніякіх інвэстыцый ва Ўкраіну», — падкрэсьліў ён.

XS
SM
MD
LG