Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чачэнцы пра забойства Нямцова: больш пытаньняў, чым адказаў


Як успрынялі ў Чачні інфармацыю пра арышт групы чачэнцаў, якіх падазраюць у забойстве Барыса Нямцова.

Пра гэта распавядае супрацоўнік паўночна-каўкаскай службы Радыё Свабода Руслан Шамаеў.

Шамаеў: «У Чачні ў апошні час ня вельмі прынята выказваць свае меркаваньні, ацэньваць палітычныя працэсы, даваць камэнтары — можна сказаць тое, што не падабаецца ўладам, і тады мала ня здасца. Але на гэты раз некаторыя выказваюцца і кажуць, што ня вераць у тое, што забойства Нямцова зрабілі канкрэтныя чачэнцы. Паўтараюцца легенды, што чачэнец ня будзе страляць у сьпіну, што ён умее ваяваць, але ня будзе рабіць подлы ўчынак і г. д. Прычым ня ўлічваюць, што чачэнцы розныя, яны даўно падзеленыя, і ў адзін аднаго страляюць, і ў сьпіну страляюць. Я думаю, што ўсе выказваньні зводзяцца да таго, каб пацьвердзіць галоўную думку Кадырава: што арыштаваныя былі і ёсьць сапраўдныя патрыёты, і што яны заўсёды былі гатовыя на карысьць Расеі.

Што датычыць факту затрыманьня, дык незразумела, якім чынам дзейныя паліцыянты былі ўцягнутыя ў справу. І таму ў вэрсію помсты за выказваньні ў бок ісламу верыцца зь цяжкасьцю. Калі ўсё падсумаваць, дык выказваньні накіраваныя на падтрымку Кадырава.

І варта заўважыць, што ўпершыню за апошнія гады на тэрыторыі Чачэнскай Рэспублікі працавалі агенты ФСБ з Масквы — да гэтага падобныя апэрацыі затрыманьняў выконваліся мясцовымі структурамі спэцслужбаў. Апэрацыя лічылася нагэтулькі важнай, што мясцовыя кадры не прыцягваліся. Ну а ў простых чачэнцаў — больш пытаньняў, чым адказаў. Вельмі цяжка арыентавацца ў інфармацыі, калі яе мала і яна мае прапагандысцкі характар».

  • 16x9 Image

    Сяргей Навумчык

    Сяргей Навумчык нарадзіўся ў 1961 годзе ў Паставах. Скончыў факультэт журналістыкі БДУ, служыў у войску, працаваў у віцебскай абласной газэце. Быў дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларусі і каардынатарам парлямэнцкай апазыцыі БНФ. У 1996 годзе атрымаў палітычны прытулак у ЗША.

XS
SM
MD
LG