Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд пасьля спайсаў: па мільярдзе за вока


У Чыгуначным судзе Гомеля пачаўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненьні двух маладых гараджан, якія пад узьдзеньнем алькаголю і спайсу пазбавілі свайго знаёмага зроку. 23-гадовы гамяльчук застаўся без абаіх вачэй.

Спайс-трагедыя, як называюць гэтую жудасную гісторыю, адбылася мінулым летам у прыватным доме на вуліцы Дакутовіч. Трое прыяцеляў зладзілі вечарыну з нагоды ад’езду аднаго зь іх на заробкі ў Расею. Пілі, елі, курылі марыхуану. Дайшло й да спажываньня псыхатропаў.

Калі дарослыя хлопцы сталі бегаць па двары, суседзі выклікалі міліцыю.

Службоўцы, што прыехалі на вылік, былі шакаваныя. У доме ўпокат ляжалі акрываўлены 23-гадовы гамяльчук з выкалатымі вачыма і яго «хірургі» — усе непрытомныя.

На судзе падстаўнік абвінавачваньня з гарадзкой пракуратуры заўважыў, што дасьледаваць спайс-трагедыю было складана, паколькі ўсе яе фігуранты мала што памяталі — толькі ўрыўкамі. Аднак ясным застаўся фінал трагедыі — малады чалавек назаўсёды страціў зрок.

На першым судовым паседжаньні пацярпелы заявіў грамадзянскія пазовы на матэрыяльную кампэнсацыю пашкоджанаму здароўю — на 1 мільярд рублёў з кожнага. Атрымліваецца, па мільярдзе за вока.

З улікам незаконнага абарачэньня наркотыкаў для «хірургаў» гісторыя можа скончыцца 13 гадамі пазбаўленьня волі.

XS
SM
MD
LG