Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Полк «Азоў» паведамляе, што сэпаратысты рыхтуюць наступ па ўсім фронце


Сэпаратысты на ўсходзе Ўкраіны цягам сутак 18 разоў абстралялі пазыцыі ўрадавых войскаў.

Пад абстрэл, у прыватнасьці, патрапілі горад Аўдзееўка і пасёлак Пяскі Данецкай вобласьці. У ноч на аўторак працягваліся баі ў сяле Шырокіна. Камандаваньне ўкраінскага войска паведамляе, што ўсяго ў зоне канфлікту за суткі параненыя дзевяць вайскоўцаў.

Добраахвотніцкі ўкраінскі полк «Азоў» са спасылкай на перахопленыя перамовы паведамляе, што сэпаратысты рыхтуюць наступ «па ўсім фронце» пасьля 10 сакавіка. У Генэральным штабе Ўкраіны пацьвярджаюць, што «такая інфармацыя сапраўды паступае».

Міністар замежных спраў Украіны Паўло Клімкін пасьля нарады гэтак званага «ваеннага кабінэту» ў аўторак заявіў, што сэпаратысты перашкаджаюць працы назіральнікаў місіі АБСЭ ў маніторынгу адводу цяжкіх узбраеньняў ад лініі сутыкненьня канфліктных бакоў. У Дзяржаўнай памежнай службе Ўкраіны паведамляюць, што над пазыцыямі ўкраінскіх вайскоўцаў у Данбасе працягваюць лётаць выведвальныя беспілётнікі сэпаратыстаў.

XS
SM
MD
LG