Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У справе забойства Нямцова затрымалі яшчэ двух


У сувязі з расьсьледаваньнем забойства Барыса Нямцова ў Чачні 8 сакавіка былі затрыманы яшчэ два чалавекі.

Пра гэта паведамляе «Росбалт» са спасылкай на крыніца ў праваахоўных органах. Суразмоўца агенцтва не назваў прозьвішчы затрыманых, адзначыўшы толькі, што адзін зь іх зьяўляецца стрыечным братам высокапастаўленага чачэнскага сілавіка.

«Гэтыя людзі патрапілі ў поле зроку сілавікоў у сувязі з адпрацоўкай асобаў, зь якімі ў апошні час падтрымлівалі адносіны Дадаеў і Шаванаў. Ступень іх датычнасьці да забойства Нямцова правяраецца, ідуць допыты. Рашэньне аб тым, ці выходзіць у суд з санкцыяй на арышт, не прынята» — распавяла крыніца «Росбалту».

Паводле СМІ, Бяслан Шаванаў 8 сакавіка падчас спробы затрыманьня ў Чачні падарваў сябе гранатай і загінуў. Заур Дадаеў быў затрыманы ў Інгушэціі і арыштаваны паводле рашэньня суду ў Маскве.

Дадаеў, як паведамлялася, прызнаўся да забойства Нямцова і даў паказаньні, што рашэньне аб забойстве было прынята з-за нэгатыўных выказваньняў апазыцыйнага палітыка ў адрас мусульман.

XS
SM
MD
LG