Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША перакідваюць у краіны Балтыі ваенную тэхніку ў адказ на пагрозы з боку Расеі


Амэрыканскі танк у порце Рыгі.
Амэрыканскі танк у порце Рыгі.

Некалькі сотняў амэрыканскіх танкаў, бронетранспарцёраў і іншых адзінак ваеннай тэхнікі былі дастаўленыя ў панядзелак у Латвію.

Яны будуць выкарыстаныя амэрыканскімі вайскоўцамі падчас трохмесячнага баявога дзяжурства на тэрыторыі краінаў Балтыі — саюзьнікаў ЗША па НАТО.

Па словах афіцыйных амэрыканскіх прадстаўнікоў, гэта сымбалічная акцыя павінна прадэманстраваць салідарнасьць саюзьнікаў па НАТО перад тварам пагрозы з боку Расеі.

Танкі, баявыя машыны пяхоты, верталёты, артылерыйская зброя (усяго каля 750 адзінак баявой тэхнікі) былі выгружаныя ў панядзелак з грузавога судна ў Рызе, заявіў прэс-сакратар Пэнтагону Стыў Уорэн. Яны будуць выкарыстоўвацца падчас трохмесячнай місіі ў краінах Балтыі падразьдзяленьнямі Трэцяй пяхотнай дывізіі, якая базуецца ў Фортэ Стуарт у штаце Джорджыя.

Першыя вайскоўцы з трохтысячнага кантынгенту ўжо прыбылі ў Латвію. Іх дзяжурства ў краінах Балтыі пачнецца ў траўні, у яго рамках пройдуць сумесныя вучэньні з падразьдзяленьнямі з Латвіі, Літвы і Эстоніі. Сярод тых, хто сустракаў амэрыканскую ваенную тэхніку ў порце Рыгі быў і мэр сталіцы Латвіі Ніл Ушакоў.

Невялікія кантынгенты амэрыканскіх вайскоўцаў пачалі баявое дзяжурства на тэрыторыі краінаў Балтыі ў мінулым годзе. Паколькі саюз НАТО абавязаўся не ствараць на тэрыторыі Ўсходняй Эўропы сваіх ваенных базаў, ЗША і іх саюзьнікі вырашылі зымправізаваць, адказаўшы на анэксію Крыма і падтрымку расейскай арміяй сэпаратыстаў на ўсходзе Ўкраіны арганізацыяй сумеснага патруляваньня паветранай прасторы краінаў НАТО, якія мяжуюць з Расеяй, і адпраўкай амэрыканскіх вайскоўцаў у Латвію, Літву і Эстонію на трохмесячныя дзяжурствы.

Джон О’Конар
Джон О’Конар

Генэрал Джон О’Конар, прадстаўнік Пэнтагона, заявіў у панядзелак у Рызе аб тым, што ўдзел ЗША ў гэтай місіі дэманструе «нашу прыхільнасьць калектыўнай бясьпецы».

«Мы даем ведаць жыхарам Латвіі, нашым саюзьнікам і партнэрам, што амэрыканская армія забясьпечыць неабходную падтрымку саюзьнікаў у паветры, на моры і на сушы», — сказаў генэрал. У інтэрвію інфармацыйнаму агенцтву AFP генэрал дадаў, што бронетэхніка застанецца на тэрыторыі краінаў Балтыі да тых часоў, «пакуль гэта будзе неабходна для прадухіленьня расейскай агрэсіі».

Як кажа ваенны экспэрт Стывен Блянк з Амэрыканскай рады па зьнешняй палітыцы, накіраваньне ў Латвію амэрыканскай ваеннай тэхнікі сьведчыць аб тым, што Вашынгтон з большай сур’ёзнасьцю ставіцца да апэрацыі, якая спачатку разглядалася як сымбалічны крок:

— З самага пачатку ўкраінскага крызісу было зразумела, што прыбалтыйскія краіны адчувалі вялікую грунтоўную трывогу адносна далейшага разьвіцьця сытуацыі. У іх, відаць, не было поўнай упэўненасьці ў тым, на якую падтрымку ад НАТО яны могуць разьлічваць. Разьвіцьцё сытуацыі паказала, што іх занепакоенасьць адносна дзеяньняў Расеі больш чым абгрунтаваная, я падазраю, што ў далейшым больш значныя кантынгенты будуць накіроўвацца ў гэты рэгіён, хутчэй за ўсё, з больш працяглымі місіямі, чым да гэтага часу.

На думку Стывена Блянка, плян правядзеньня сумесных манэўраў войскаў ЗША з войскамі краінаў Балтыі сьведчыць пра кардынальную зьмену поглядаў Вашынгтона на ваеннае супрацоўніцтва з гэтымі дзяржавамі:

— Раней падыход да адносінаў з гэтымі краінамі ў Вашынгтона быў, што называецца, разьняволены. Наўрад ці хто ўсур’ёз верыў, што Расея можа ўяўляць сабой прамую ваенную пагрозу краінам Балтыі, было адпаведнае стаўленьне і да вайсковага супрацоўніцтва зь імі.

— Раней падыход да адносінаў з гэтымі краінамі ў Вашынгтона быў, што называецца, разьняволены. Наўрад ці хто ўсур’ёз верыў, што Расея можа ўяўляць сабой прамую ваенную пагрозу краінам Балтыі, было адпаведнае стаўленьне і да вайсковага супрацоўніцтва зь імі. Дзеяньні Крамля разьвеялі гэту памылковую думку. Сумесныя вайсковыя вучэньні — гэта неабходны крок для забесьпячэньня боегатоўнасьці арміяў. З боку НАТО да гэтага часу сур’ёзнай цікавасьці да гэтага не назіралася. Скажам, Расея падчас вучэньняў «Захад» у 2013 годзе мабілізавала прынамсі 70 тысяч салдат. Нічога падобнага паводле маштабаў заходнія саюзьнікі не рабілі, і яны павінны нагнаць упушчанае. Падчас сваіх выступаў у Вашынгтоне ў мінулым годзе міністры абароны Эстоніі і Нарвэгіі прыводзілі зьвесткі пра тое, што ў Расеі ёсьць ваенная перавага на Балтыцы. У звычайныя часы гэта ня выклікала б вялікай трывогі, паколькі ў НАТО ёсьць сродкі стрымліваньня Масквы. Але ва ўмовах, калі Масква пачала зьвяртацца да ваеннай сілы ва Ўкраіне і ўяўляе адкрытую ваенную пагрозу, Захад вымушаны тэрмінова ўмацоўваць абараназдольнасьць краінаў Балтыі, пашыраць зь імі ваенныя сувязі з тым, каб прадухіліць любую магчымасьць расейскіх апэрацыяў супраць іх.

Тое, што Злучаныя Штаты маюць намер стала трымаць сотні адзінак ваеннай тэхнікі на тэрыторыі сваіх балтыйскіх саюзьнікаў, сьведчыць пра гатоўнасьць ЗША апэратыўна адрэагаваць на патэнцыйны крызіс, кажа Стывен Блянк:

— Гэта азначае, што мы ўспрымаем пагрозу больш сур’ёзна. Падобная дамова называецца «папярэдняя дысьлякацыя». Гэта дазваляе зэканоміць час. У выпадку ўзьнікненьня крызіснай сытуацыі ЗША могуць хутка перакінуць па паветры або па моры свой кантынгент у зону канфлікту, ваенная тэхніка знаходзіцца ўжо там у поўнай гатоўнасьці, вайскоўцы адразу гатовыя выконваць заданьні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG