Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка з Пуціным ляцяць да Назарбаева абмяркоўваць Украіну


Кіраўнікі Казахстану, Беларусі і Расеі ў Менску ў жніўні 2014 году.

Кіраўнікі Казахстану, Беларусі і Расеі ў Менску ў жніўні 2014 году.

13 сакавіка ў Астане плянуецца правядзеньне трохбаковай сустрэчы прэзыдэнтаў Беларусі, Казахстану і Расеі, паведамляе прэсавая служба кіраўніка Казахстану.

Як паведамляецца, чакаецца, што кіраўнікі дзяржаў разгледзяць пытаньні паглыбленьня ўзаемнага гандлю і эканамічнага ўзаемадзеяньня трох краінаў. Акрамя таго, Пуцін, Лукашэнка і Назарбаеў абмяркуюць разьвіцьцё тэндэнцый у сусьветнай эканоміцы, а таксама сытуацыю ва Ўкраіне.

Як паведамляе прэсавая служба кіраўніка Расеі, у рамках візыту таксама заплянаваная двухбаковая сустрэча Ўладзімера Пуціна з Нурсултанам Назарбаевым. Адзначаецца, што трохбаковая сустрэча адбудзецца на запрашэньне казахскага прэзыдэнта.

На сайце кіраўніка Беларусі інфармацыі пра трохбаковую сустрэчу ў Астане пакуль няма.


XS
SM
MD
LG