Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яшын: «Ісламскі сьлед» у забойстве Нямцова — вынік палітычнай замовы Крамля


Расейскі апазыцыянэр Ільля Яшын назваў «трызьненьнем» вэрсію, што Барыса Нямцова забілі радыкальныя мусульмане за нэгатыўныя выказваньні пра іслам.

«Гэтая афіцыйная вэрсія сьледзтва не вытрымлівае ніякай крытыкі, яна зручная ўладамі, і пры гэтым важна разумець, што яна цалкам выводзіць з-пад удару Пуціна», — напісаў Яшын ў сваім Фэйсбуку.


Паводле яго, Нямцоў «ніколі не казаў кепскага пра іслам і быў памяркоўным у рэлігійных пляне чалавекам». Камэнтуючы падзеі з нападам на рэдакцыю францускага часопіса «Charlie Hebdo» ў Парыжы, Нямцоў крытыкаваў баевікоў, але не іслам. На думку Яшына, іншыя публічныя пэрсоны крытыкавалі нашмат больш жорстка, таму вэрсія пра тое, што менавіта Нямцоў выклікаў найбольшае раздражненьне ў радыкальных ісламістаў, «не вытрымлівае ніякай крытыкі».

Паводле Яшына, рэальныя заказчыкі злачынства хутчэй за ўсё знойдзеныя ня будуць. Басманны суд Масквы напярэдадні прыняў рашэньне арыштаваць пяць падазраваных па справе аб забойстве Нямцова. У прыватнасьці, да 28 красавіка арыштаваны Заур Дадаеў, які, па словах судзьдзі, прызнаўся ў забойстве. Іншых падазраваных арыштавалі да 7 і 8 траўня. Расейскія СМІ паведамілі, што Дадаеў прызнаўся, што зьдзейсьніў злачынства па рэлігійных меркаваньнях — праз нэгатыўныя выказваньні палітыка на адрас мусульман. Гэтая інфармацыя адпавядае адной з трох вэрсій злачынства, пра якія заяўляла сьледзтва у першыя дні пасьля забойства — «ісламска-экстрэмісцкі сьлед». 28 лютага на сайце Сьледчага камітэта Расеі апублікавалі заяву, паводле якой Нямцоў «атрымліваў пагрозы ў сувязі з яго паліцыяй наконт расстрэлу журналістаў рэдакцыі часопіса „Charlie Hebdo“ ў Парыжы». Барыса Нямцова забілі на Вялікім Маскварэцкім мосьце ў цэнтры Масквы позна ўвечары 27 лютага.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG