Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дачка Нямцова: Гэта было заказное забойства


Жана Нямцова

Жана Нямцова

Старэйшая дачка Барыса Нямцова, Жана Нямцова, абвінаваціла расейскія ўлады ў датычнасьці да гібелі свайго бацькі.

«Я ўпэўнена, што гэта было заказное забойства», — заявіла яна ў інтэрвію нямецкай газэце Bild am Sonntag.

Нямцова перакананая, што «забойства было зьдзейсьнена пры поўнай падтрымцы ўладаў» і што «выканаўцы былі ўпэўненыя, што ня будуць пакараныя».

Дачка загінулага апазыцыянэра выказала меркаваньне, што злачынства ня будзе раскрытае.

Жана Нямцова таксама адзначыла, што забойства будзе мець сур’ёзныя наступствы для расейскай апазыцыі. «Я больш ня бачу апазыцыйных палітыкаў у Расіі, апазыцыя страціла свайго лідэра» — сказала яна.

XS
SM
MD
LG