Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Афіцыйны Менск куе жалеза, пакуль гарачае», — Класкоўскі


Аляксандар Класкоўскі
Аляксандар Класкоўскі

9 cакавіка намесьніца міністра замежных спраў Беларусі Алена Купчына на чале беларускай дэлегацыі ўзяла ўдзел у пятым раўндзе кансультацыяў па пытаньнях мадэрнізацыі з Эўрапейскім Зьвязам.

Дэлегацыю Эўразьвязу на кансультацыях узначаліў дырэктар дэпартамэнту Расеі, «Усходняга партнэрства», Цэнтральнай Азіі, рэгіянальнага супрацоўніцтва і Эўрапейскай службы зьнешніх дзеяньняў АБСЭ Гунар Віганд.

«У ходзе кансультацый, асноўнай мэтай якіх зьяўляецца вызначэньне найлепшай будучай формы ўзаемадзеяньня паміж урадам Беларусі і Эўрапейскім саюзам, былі абмеркаваны, сярод іншага, пытаньні правоў чалавека.

У межах візыту ў Брусэль адбыўся шэраг сустрэч Алены Купчыной з кіраўніцтвам Эўрапейскай камісіі і Эўрапейскай службы зьнешніх дзеяньняў», — паведамляе прэс-служба Міністэрства замежных спраў Беларусі.

Ці можна гэты візыт спадарыні Купчыной у Брусэль лічыць нейкім прарывам у адносінах Беларусі з Эўразьвязам?

Палітоляг Аляксандар Класкоўскі выказаў меркаваньне, што калі б такое паведамленьне зьявілася года паўтара-два таму, гэта было б сэнсацыяй. Але сёньня гэта ўжо частка рутыннай працы па разблякаваньні двухбаковых дачыненьняў:

Беларуская дыпляматыя даўно і ўпарта (трэба аддаць ёй належнае) „прабівала“ вось гэты прагматычны дыялёг.

«Беларуская дыпляматыя даўно і ўпарта (трэба аддаць ёй належнае) „прабівала“ вось гэты прагматычны дыялёг. І сёньня дэ-факта на тле ўкраінскіх падзеяў, пад узьдзеяньнем вось гэтага геапалітычнага чыньніка, які прымусіў заходнікаў у пэўнай ступені перагледзець падыходы да беларускага рэжыму, афіцыйны Менск, так бы мовіць, куе жалеза, пакуль гарачае. І сапраўды, паказальна тое, што пайшоў на ўзроўні афіцыйных структураў той самы дыялёг аб мадэрнізацыі, які Брусэль колькі чаму таму спрабаваў запусьціць у іншым фармаце — з удзелам незалежных экспэртаў, найперш з удзелам грамадзкасьці, апазыцыі. Сёньня такі праект рэалізуецца пад эгідай, у прыватнасьці, BISS — Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў, але цяпер гэта ўжо выглядае такой другараднай маргінальнай пляцоўкай, дзеля блізіру, хутчэй. Калі казаць наўпрост, Брусэль падтрымлівае гэта, каб супакоіць беларускую грамадзкасьць. А насамрэч галоўным, „мэйнстрымным“ стаў вось гэты дыялёг з афіцыйным Менскам».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG