Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва ўказе кіраўніка Расеі гаворыцца, што Кадыраў удастоены ўзнагароды «за дасягнутыя працоўныя посьпехі, актыўную грамадзкую дзейнасьць і шматгадовую добрасумленную працу».

Указ быў падпісаны прэзыдэнтам Пуціным у нядзелю, адзначае Інтэрфакс. У той жа дзень маскоўскі суд арыштаваў 5 чачэнцаў, падазраваных у арганізацыі забойства апазыцыйнага палітыка Барыса Нямцова.

Гэтым жа ўказам ордэнам «За заслугі перад Айчынай 2 ступені» ўзнагароджаны дэпутат Дзярждумы Расеі Андрэй Лугавы — галоўны падазраваны па справе аб забойстве ў Лёндане былога афіцэра ФСБ Аляксандра Літвіненкі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG