Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

«Напаўманархічная Беларусь, царская Расея»


Апытаньне на вуліцах Горадні: «Дзе больш дэмакратыі — у Расеі ці ў Беларусі?»

Дзяўчына: «На мой погляд, у Расеі трохі болей дэмакратыі. Па тым, што паказваюць іх СМІ, відаць — і праграмаў болей, і апазыцыя сваю думку выказвае. У нас гэтага нашмат меней, дый апазыцыі не даюць эфірнага часу, каб яна магла распавесьці людзям пра свае ідэі і прапановы для нашае краіны».

Спадар: «У нас ужо справядліва кажуць, што няма дэмакратыі, а існуе нейкая напаўманархія, хоць згодна з Канстытуцыяй мы дэмакратычная рэспубліка. А ў Расеі апошнім часам пры праўленьні Пуціна таксама ледзьве ня царская Расея стала, а не дэмакратычная. Таму мы ў гэтым сэнсе вельмі падобныя».

Спадарыня: «У Расеі, на мой погляд, дык зашмат ужо тае дэмакратыі. І ў гэтым сэнсе мне ў Беларусі больш падабаецца. Хоць там сапраўды існуюць розныя партыі, а ў нас па-ранейшаму — адна. І па СМІ таксама заўважна, што там болей усяго. Карацей, у цэлым у Расеі дэмакратыі болей».

Спадар: «Ды думаю, што і ў Беларусі, і ў Расеі аднолькавая дэмакратыя. У нас аднолькавыя законы, аднолькавая ўлада, аднолькавы лад і аднолькавая дэмакратыя. Яны нічым не адрозьніваюцца».

Спадар: «Я думаю, мала што зьмянілася ў нашых краінах, і няма рэзкай розьніцы: у абедзьвюх краінах моцная роля дзяржавы і дзяржаўных інстытутаў. І дэмакратыя абмежаваная як у нас, так і ў Расеі...»

XS
SM
MD
LG