Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Пасланьнік Кім Чэн Ына ў Менску (фотафакт)


Лі Су Ён і Уладзімер Макей

Лі Су Ён і Уладзімер Макей

Міністар замежных спраў КНДР Лі Су Ён праводзіць афіцыйныя сустрэчы ў Менску.

Сёньня раніцай прадстаўнік Паўночнай Карэі правёў перамовы са сваім беларускім калегам Уладзімерам Макеем.

Макей заявіў пра зацікаўленасьць Беларусі ў разьвіцьці маштабнага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з КНДР, гатовасьць абмяркоўваць з КНДР пэрспэктыву гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва і канкрэтныя праекты, якія могуць «надаць яму дынаміку».

«Ваш візыт будзе спрыяць таму, каб супрацоўніцтва выйшла на больш высокі ўзровень, — сказаў Макей. — Ваш візыт зробіць вялікі ўнёсак у разьвіцьцё нашага двухбаковага супрацоўніцтва».

У сваю чаргу Лі Су Ён адзначыў, што Беларусь і КНДР разьдзяляюць вялікія адлегласьці, але, нягледзячы на гэта, двухбаковыя адносіны «маюць глыбокія карані, даўнюю гісторыю».

Лі Су Ён

Лі Су Ён

«Мы вельмі высока ацэньваем і радуемся, што пад кіраўніцтвам паважанага прэзыдэнта Лукашэнкі ваша краіна дамаглася вельмі высокага разьвіцьця, адначасова праводзячы незалежную палітыку», — сказаў кіраўнік МЗС КНДР, якога цытуе БелаПАН.

XS
SM
MD
LG