Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка зноў сустрэнецца з Пуціным і з Назарбаевым


Кіраўнікі Беларусі, Казахстану і Расеі ў Астане 13 сакавіка абмяркуюць актуальныя пытаньні Эўразійскага саюзу і сытуацыю ва Ўкраіне.

У сталіцы Казахстану Астане 13 сакавіка заплянаваная трохбаковая сустрэча Аляксандра Лукашэнкі, Уладзімера Пуціна і Нурсултана Назарбаева, паведаміла ў панядзелак прэсавая служба кіраўніка Казахстану.

Чакаецца, што кіраўнікі дзяржаў разгледзяць пытаньні паглыбленьня ўзаемнага гандлю і эканамічнага ўзаемадзеяньня трох краін, гаворыцца ў паведамленьні, якое цытуе Інтэрфакс:

«Акрамя таго, прэзыдэнты абмяркуюць разьвіцьцё тэндэнцыяў у сусьветнай эканоміцы, а таксама сытуацыю ва Ўкраіне».

XS
SM
MD
LG