Лінкі ўнівэрсальнага доступу

National Review: Пуцін — помесь Леніна і Карлеонэ


Ва ўплывовым амэрыканскім часопісе National review зьявіўся артыкул, аўтар якога Джордж Вігель спрабуе «зразумець Пуціна».

Спроба зразумець Уладзімера Пуціна павінна пачынацца не са спасылак на Леніна і Сталіна, альбо Джорджа Кенана ці Самуэля Гантынгтана. Найлепшы літаратурны праваднік да пуцінізму — гэта Марыё Пудза, аўтар «Хроснага бацькі», — піша Вігель.

Расея у многіх сэнсах памірае. Алькагалізм квітнее, працягласьць жыцьця падае. Сёньня 15-гадовы падлетак з Гаіці мае большую чаканую працягласьць жыцьця за ягонага расейскага аднагодка. Эканоміка ў стагнацыі, рубель абваліўся, Расея імпартуе бульбу з Румыніі. Цэрквы пераважна пустуюць.

А на вяршыні гэтай гнілой палітычнай структуры знаходзіцца алігархічная эліта, якая функцыянуе зь вялікім падабенствам на структуру мафіі, намаляванай у рамане П’юза «Хросны бацька» і фільмах, зьнятых паводле гэтых твораў. Гэтыя «сем’і» адрозьніваюцца, аднак, у тым, што яны былі выведзеныя не ў Сыцыліі, але ў КДБ СССР, якое лічыць сябе элітай, што знаходзіцца на два паверхі вышэй звычайнай палітычнай шпаны.

Таму ў апошнія дні халоднай вайны, афіцэры КДБ, занадта разумныя, каб верыць у гарбачоўскае «рэфармаваньне камунізму», пачалі пераводзіць грошы кампартыі на рахункі КДБ, надзейна схаваныя ў афшорных банках, што знаходзяцца ў падпарадкаваньні людзей, якія не задаюць ніякіх пытаньняў.

Гэтыя сродкі, у сваю чаргу, забясьпечылі фінансавыя рычагі, з дапамогай якіх Уладзімір Пуцін і некаторыя зь яго былых таварышаў з КДБ, карыстаючыся атмасфэрай Дзікага Захаду ў посткамуністычнай Расеі Барыса Ельцына, праклалі свой шлях да палітычнай улады. Яны склалі хаўрус зь не зьвязанымі з КДБ новымі алігархамі і расейскім крыміналам — і потым, калі прыйшоў час, ліквідавалі сваіх часовых хаўрусьнікаў — літаральна або празь фіктыўныя крымінальныя справы і доўгія тэрміны турэмнага зьняволеньня.

Такім чынам, Пуцін і яго сябры ў КДБ, захапілі ўсю палітычную ўладу ў свае рукі, пастаянна пашыраючы свае банкаўскія рахункі.

Паводле National Review

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG