Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр рэжысэр Павал Бандзіч. Яму было 35 гадоў


Павал Бандзіч, кадр з роліку «Схавай бабульчын пашпарт».
Павал Бандзіч, кадр з роліку «Схавай бабульчын пашпарт».

6 сакавіка ў Паўла здарыўся інсульт, ён запаў у кому і памёр на наступны дзень, 7 сакавіка каля 16.00 у рэанімацыі 9-ай гарадзкой клінічнай больніцы Менску. 25 сакавіка яму споўнілася б усяго 36 год…

Павал працаваў рэжысэрам, кіраваў тэатральнай студыяй у Міжнародным экалягічным унівэрсітэце імя Сахарава, адкуль быў звольнены пасьля таго, як зьняўся ў роліку «Схавай бабульчын пашпарт». Супрацоўнічаў з беларускай тэлевізіяй і тэлеканалам «Белсат», здымаў фільмы. Яго стужка «Сэрца за кратамі» перамагла ў намінацыі «Найлепшы публіцыстычны фільм» на фэсьце «Залаты бубен» ў Ханты-Мансійску (Расея). У 2013 быў запрошаны ў якасьці рэжысэра музычнага праекту «Апошні золак», які рабіў партал Tuzin.fm разам з праваабарончым цэнтрам «Вясна». У яго засталося шмат нерэалізаваных творчых задум.

Пра дзень і месца пахаваньня Паўла Бандзіча будзе паведамлена пазьней.

Tuzin.fm

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG