Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Улады Бярозы забаранілі правядзеньне пікету, прымеркаванага да гадавіны абвяшчэньня БНР


Бярозаўскі райвыканкам забараніў мясцовым актывістам і праваабаронцам правесьці 9 сакавіка пікет, прымеркаваны да чарговай гадавіны абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі.

«Менавіта ў гэты дзень 97 гадоў таму Выканкам Усебеларускага зьезду ў адказ на Берасьцейскі мір прыняў другую Статутную грамату, у якой Беларусь абвяшчалася Народнай (БНР). Бярозаўскія грамадзкія актывісты хацелі нагадаць грамадзянам аб гэтым, а таксама выказаць пратэст супраць разьмяшчэньня расейскіх ваенных баз на тэрыторыі Беларусі і наяўнасьці палітзьняволеных», — паведамляе праваабарончы сайт www.spring96.org.

Паводле слоў аднаго з арганізатараў пікету Сяргея Русецкага, у адмове за подпісам намесьніка старшыні Бярозаўскага райвыканкаму Яўгена Тарасюка гаворыцца аб тым, што мэта пікету ўтрымлівае экстрэмізм і распальваньне міжнацыянальнай варожасьці. На думку заяўнікаў пікету, чыноўнікі, мяркуючы па ўсім, палічылі «распальваньнем міжнацыянальнай варожасьці» пратэст супраць прысутнасьці ў Беларусі расейскіх ваенных баз.

Русецкі нагадаў, што летась улады Бярозы забаранілі правядзеньне 25 сакавіка пікету з нагоды Дня Волі. Тады праявай экстрэмізму чыноўнікі палічылі пратэст супраць прысутнасьці расейскіх войскаў на тэрыторыі Ўкраіны.

XS
SM
MD
LG