Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна выказвае гатоўнасьць да дыялёгу з прадстаўнікамі Данбасу


У Кіеве вылучаюць умовы для дыялёгу з сэпаратыстамі і лічаць, што праціўнік вядзе перагрупоўку сіл.

Украінскія ўлады заявілі пра гатоўнасьць да дыялёгу з прадстаўнікамі Данбасу, абраным у выніку галасаваньня на тэрыторыях, падкантрольных сэпаратыстам. Як заявіў намесьнік міністра замежных справаў Украіны Вадзім Прыстайка, Кіеў ня стане весьці перамовы з палявымі камандзірамі. Паводле яго словаў, дыялёг магчымы з тымі, хто будзе прадстаўляць рэгіён і ўдзельнічаць у далейшым палітычным працэсе.

Як паведамляе агенцтва UNIAN, у пачатку сакавіка баевікі заявілі аб адводзе цяжкага ўзбраеньня ад лініі судакрананьня канфліктуючых бакоў. Аднак украінскія вайскоўцы лічаць, што сэпаратысты перагрупоўваюцца сілы для нанясеньня новых удараў.

Украінскія мэдыі інфармуюць, што сэпаратысты дамагаюцца ад Кіева фінансаваньня раёнаў, подкантрольных антыўрадавых сілам. Лідэры так званых ДНР і ЛНР дамагаюцца ад ураду сацыяльных выплатаў, прадугледжаных заканадаўствам Украіны. Афіцыйны Кіеў адмаўляецца накіроўваць грошы туды, дзе, як прызнае ўкраінская ўлада, немагчыма праверыць «адраснасьць» фінансаваньня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG