Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Курдзкія вайскоўцы памылкова забілі канадыйскага салдата


У Іраку байцы курдзкага апалчэньня па памылцы забілі канадыйскага вайскоўца — сяржанта Эндру Джозэфа Дойрана.

Як паведаміў курдзкі прадстаўнік Халгурд Хекмат, некалькі канадыйскіх вайскоўцаў выйшлі з машыны, праігнараваўшы загад не рабіць гэтага, і на заклік патруля адказалі па-арабску, пасьля чаго курды адкрылі агонь. Хекмат падкрэсьліў, што ніхто ня быў папярэджаны аб зьяўленні канадыйцаў. Гэта адбылося ў вёсцы Башык, дзе курдзкія атрады пешмерга вядуць цяжкія баі зь сіламі экстрэмісцкай групоўкі «Ісламская дзяржава».

На поўначы Іраку дысьлякаваныя 70 вайскоўцаў канадыйскіх спэцаддзелаў. Шэсьць канадыйскіх ваенных самалётаў прымаюць удзел у бамбаваньнях пазыцый баевікоў-ісламістаў, якія кантралююць амаль траціну краіны.

XS
SM
MD
LG