Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Расеі падарваўся мужчына, падазраваны ў датычнасьці да забойства Нямцова


У Грозным загінулы кінуў гранату ў паліцыянтаў, пасьля чаго падарваў сябе.

У Грозным падарваўся на гранаце падазраваны ў датычнасьці да забойства палітыка Барыса Нямцова. Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на крыніцы ў праваахоўных органах.

Мужчыну блякавалі ў кватэры шматпавярховага дома. Пры спробе паліцыянтаў затрымаць яго, падазраваны кінуў у іх бок гранату, а затым падарваў сябе. Па дадзеных агенцтва, ніхто з супрацоўнікаў паліцыі не пацярпеў. Імя загінулага не паведамляецца.

Напярэдадні стала вядома пра затрыманьне чатырох падазраваных па справе аб забойстве Нямцова. У Савеце бяспекі Інгушэтыі паведамілі, што гэта камандзір палка батальёна «Поўнач» чачэнскай паліцыі Заур Дадаеў, мужчына, які пры затрыманьні знаходзіўся зь ім у машыне, супрацоўнік маскоўскага прыватнага ахоўнага прадпрыемства Анзор Губашаў і яго малодшы брат.

Басманны суд Масквы сёньня, як чакаецца, разгледзіць хадайніцтва аб арышце Дадаева і Губашава. Іх абвінавачваюць як у выкананьні, так і ў арганізацыі забойства палітыка.

Барыс Нямцоў быў забіты на Вялікім Маскварэцкім мосьце ў цэнтры Масквы позьнім вечарам 27 лютага. Невядомыя некалькі разоў стрэлілі яму ў сьпіну. Сьледчы камітэт Расеі разглядае некалькі вэрсіяў забойства, сярод іх — «правакацыя для дэстабілізацыі палітычнай сытуацыі ў краіне», «іслама-экстрэмісцкі сьлед» і «ўнутрыўкраінскія падзеі».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG