Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік Эўракамісіі прапанаваў стварыць войска Эўразьвязу


Cтаршыня Эўракамісіі Жан-Клод Юнкер

Cтаршыня Эўракамісіі Жан-Клод Юнкер

Паводле старшыні Эўракамісіі, Жан-Клода Юнкера, Еўропа тады зможа пераканаўча рэагаваць на пагрозу міру.

У інтэрвію газэце Welt am Sonntag эўрачыноўнік адзначыў, што такая армія дасьць зразумець Расеі, што ў Брусэлі сур’ёзна ставяцца да адстойваньня каштоўнасьцяў Эўрапейскага Зьвязу, піша Эхо Москвы. Акрамя таго, гэта пакажа ўсяму сьвеьу, што паміж краінамі ЭЗ ніколі ня будзе вайны, упэўнены Юнкер.

Пры гэтым гаворка не ідзе аб канкурэнцыі з НАТА, адзначыў ён. На яго думку, стварэньне арміі азначае, што Эўропа магла б браць больш адказнасьці за тое, што адбываецца ў сьвеце. Акрамя таго, у выніку інтэнсіўнай супрацы ў распрацоўцы і набыцьці сучасных сыстэмаў узбраеньня, Эўропа магла б зэканоміць пэўныя сродкі.

XS
SM
MD
LG