Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Загадка рэйсу MH370: батарэя радыёмаяка была разраджаная за год да трагедыі


Пасьля апублікаваньня дакладу аб прычынах гібелі «Боінга-777» каля берагоў Аўстраліі галоўныя пытаньні застаюцца без адказаў.

У першым усёабдымным дакладзе малайзійскага ўраду аб катастрофе самалёта «Боінг-777» 8 сакавіка 2014 сьцьвярджаецца, што батарэя радыёмаяка, які перадае сыгналы зь месца бедзтва, была разраджаная яшчэ за год да катастрофы. Таму шанцы пошукавых групаў знайсьці самалёт заставаліся мінімальныя, нягледзячы на скаардынаваныя намаганьні многіх дзяржаваў.

Астатнія дадзеныя, якія прыведзеныя ў дакладзе аб катастрофе рэйсу Malaysia Airlines MH370, мала спрыяюць раскрыцьцю прычын катастрофы, адзначаюць заходнія СМІ. З дакладу вынікае, што палёт праходзіў, у асноўным, нармальна.

На борце лайнэра знаходзіліся 227 пасажыраў і 12 чальцоў экіпажу.

XS
SM
MD
LG