Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Барак Абама: марш за раўнапраўе, пачаты 50 гадоў таму, працягваецца


Прэзыдэнт падкрэсьліў, што галоўнае слова ў мове амэрыканцаў — «мы». Ён вымавіў галоўныя лёзунгі грамадзтва: «Мы — народ», «Мы — можам»

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама ў суботу ўзначаліў масавае шэсьце, прысьвечанае 50-годзьдзю падзей у Сэльме, штат Алабама. Выступаючы перад жыхарамі гэтага горада, Абама адзначыў, што за паўстагодзьдзя пасьля драматычных падзей, амэрыканцы шмат зрабілі для абароны сваіх правоў і свабодаў, для забесьпячэньня раўнапраўя людзей з розным колерам скуры.

Супрацьстаяньне на мосьце імя Эдмунда Пэтуса ў Сэльме стала адным з самых буйных сутыкненьняў паліцыі і мірных дэманстрантаў у гісторыі барацьбы за грамадзянскія правы ў ЗША. 7 сакавіка 1965 г. мільёны тэлегледачоў у ЗША і іншых краінах сьвету сталі сьведкамі жорсткага зьбіцьця чарнаскурых удзельнікаў маршу. Паліцыянты ўжывалі супраць дэманстрантаў сьлезацечны газ і біты.

Тыдзень пасьля падзей у Сэльме прэзыдэнт ЗША Ліндан Джонсан зьвярнуўся да Кангрэсу з заклікам ухваліць закон, закліканы адмяніць абмежаваньні на ўдзел афра-амэрыканцаў у выбарчым працэсе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG