Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У расейскім Томску пэнсіянэрам у выходныя пачалі бясплатна раздаваць хлеб


Акцыя ў Томску па бясплатнай раздачы хлеба
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:46 0:00

У расейскім горадзе Томску пэнсіянэрам у суботу, 7 сакавіка, бясплатна раздавалі хлеб.

Такую сацыяльную акцыю арганізаваў пры падтрымцы гарадзкіх уладаў мясцовы хлебазавод. Усяго за першы дзень акцыі раздалі 60 булак хлеба, менавіта столькі прадпрыемства вылучыла на тое, каб падтрымаць пажылых людзей і вэтэранаў, перадае карэспандэнт расейскай службы Радыё Свабода Мелані Бачына.

Хлеб будуць раздаваць старым у суботы і ў сьвяточныя дні. Да 10 раніцы суботы пажылыя людзі сталі падыходзіць да хлебным кіёскаў на двух гарадзкіх рынках і пытацца бясплатны хлеб. Разабралі яго даволі хутка, хоць ажыятажу і чэргаў не было.

Арганізаваць такую акцыю вырашылі ў сувязі з павышэньнем цэн на прадукты.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG