Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Сеціве далі адказ на ролік «Я — расейскі акупант»


Жанчына з плякатам "Пуцін-акупант" падчас праўкраінскага мітынгу ў Сімфэропалі 11 сакавіка 2014 году, пасьля анэксіі Крыму.

Жанчына з плякатам "Пуцін-акупант" падчас праўкраінскага мітынгу ў Сімфэропалі 11 сакавіка 2014 году, пасьля анэксіі Крыму.

На відэапартале youtube зьявіўся адказ на ролік «Я — расейкі акупант», які апраўдвае расейскую экспансію.

Першапачатковае відэа прадстаўляла Расею цывілізатарскай сілай і папярэджвала Захад ад нападу на Расею. Ролік быў загружаны ў сацыяльныя сеткі Яўгенам Журавым, блогерам з Навасыбірску, аднак распаўсюду відэа спрыяла тое, што яго разьмясьціў у сябе ў Twitter Дзьмітры Рагозін, віцэ-прэм’ер РФ у пытаньнях ваенна-прамысловага комплексу, вядомы сваёй жорсткай антызаходняй рыторыкай.

Фільм, які выкарыстоўвае кампутарную анімацыю і графіку, спрабуе даказаць, што суседнія з Расеяй краіны сталі жыць значна горш, калі вырваліся з арбіты Масквы.

За тыдзень яго праглядзела больш за 4 мільёны чалавек.

У новым роліку даюцца супрацьлеглыя прыклады:

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG