Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арышт бакінскай журналісткі Свабоды падоўжаны да 24 траўня


Рашэньне пра падаўжэньне арышту Хадзіджы Ісмаілавай было абвешчана на пазаплянавых слуханьнях 6 сакавіка.

Падаўжэньне тэрміну зьняволеньня сьледзтва патлумачыла неабходнасьцю далейшага расьследаваньня дзейнасьці бакінскага бюро азербайджанскай службы Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода. Журналістка Хадыджа Ісмаілава займалася тэмай расьследаваньняў.

13 лютага супраць Хадзіджы Ісмаілавай былі вылучаныя новыя абвінавачваньні — ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў, нелегальным прадпрымальніцтве і злоўжываньні службовымі паўнамоцтвамі. Журналістка, якая зьбірала зьвесткі аб карупцыі сярод урадавых чыноўнікаў, сказала на пасяджэньні ў пятніцу, што абвінавачваньні супраць яе сфабрыкаваныя і палітычна матываваныя.

Адзін з кіраўнікоў Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода Ненад Пеіч заявіў, што справа супраць радыёстанцыі, а таксама абвінавачваньні на адрас Хадзіджы Ісмайлавай у рэальнасьці ня маюць падставаў.

Арышт Хадзіджы Ісмаілавай, ўзятай пад варту ў снежні, асудзілі міжнародныя праваабарончыя арганізацыі. Яны назвалі перасьлед журналісткі часткай кампаніі, санкцыянаванай у вышэйшых эшалёнах улады з мэтай запалохваньня незалежных актывістаў і журналістаў.

У сьнежні ў бакінскім бюро Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода прадстаўнікі пракуратуры правялі ператрус, а затым зачынілі і апячаталі памяшканьне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG