Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чальцы Рады бясьпекі ААН патрабуюць вызваліць Надзею Саўчанку


Надзея Саўчанка

Надзея Саўчанка

Паводле сталага прадстаўніка Велікабрытаніі ў ААН Марка Лайала Гранта, утрыманьне Надзеі Саўчанкі пад вартай ёсьць парушэньнем менскіх дамоўленасьцяў.

«Расея абавязалася вызваліць усіх зьняволеных, аднак Надзея Саўчанка і многія іншыя застаюцца ў палоне. Гэта наўпроставае парушэньне менскіх пагадненьняў», — заявіў амбасадар Вялікабрытаніі.

Закладнікамі назвала Надзею Саўчанку і іншых украінскіх грамадзян, якія знаходзяцца ў расейскіх турмах, амэрыканскі амбасадар у ААН Саманта Паўэр. Яна заявіла, што ЗША ізноў заклікаюць Маскву вызваліць Надзею Саўчанку.

XS
SM
MD
LG